19 траўня 2024, Нядзеля, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы ўпершыню за 60 гадоў адкрылі новыя антыбіётыкі

8
Навукоўцы ўпершыню за 60 гадоў адкрылі новыя антыбіётыкі

Дапамог ШІ.

Новы клас антыбіётыкаў супраць бактэрый Staphylococcus aureus (MRSA) быў адкрыты з дапамогай мадэляў глыбокага навучання.

Выкарыстанне штучнага інтэлекту (ШІ) становіцца важным элементам у медыцыне. Гэтая тэхналогія дапамагла навукоўцам адкрыць першыя за 60 гадоў новыя антыбіётыкі.

Адкрыццё новага злучэння, здольнага знішчыць устойлівую да лекаў бактэрыю, ад якой штогод гінуць тысячы людзей па ўсім свеце, можа стаць паваротным момантам у барацьбе з устойлівасцю да антыбіётыкаў.

Джэймс Колінз, прафесар медыцынскай інжынерыі і навукі Масачусэцкага тэхналагічнага інстытута (MIT) і адзін з аўтараў даследавання, адзначыў: «Мы можам бачыць, чаму вучаць мадэлі, каб тыя зрабілі прадказанні, што пэўныя малекулы стануць добрымі антыбіётыкамі».

«Наша праца забяспечвае аснову, якая не патрабуе вялікіх затратаў часу, рэсурсаў і дае магчымасць прааналізаваць хімічную структуру так, як мы не рабілі да гэтага часу», – мяркуе Колінз.

Вынікі даследавання былі апублікаваныя ў часопісе Nature у суаўтарстве з групай, у якую ўваходзяць больш за 20 даследнікаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках