Расею атакаваў «Кракен»
9- 12.01.2023, 9:46
- 15,432
Гэты штам каранавіруса характарызуецца высокай заразнасцю.
У Пензенскай вобласці РФ выявілі першы на тэрыторыі Расеі выпадак заражэння разнавіднасцю каранавіруса «Кракен». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Расспажыўнагляду.
«Першы выпадак заражэння вірусам субварыянту «Амікрона» – XBB.1.5 «Кракен» быў зафіксаваны ў Пензенскай вобласці, у рамках маніторынгу звестак секвенавання геномаў SARS-CoV-2», – гаворыцца ў паведамленні.
Гэты штам характарызуецца высокай заразнасцю. Раней у Сусветнай арганізацыі аховы здароўя назвалі падварычнт амікрон-штаму XBB.1.5 «самым заразным з тых, што былі выяўленыя дагэтуль».