У Беларусі выяўлены штам «амікрон-ніндзя»
9- 9.08.2022, 18:04
- 7,498
Штам знойдзены ў Менску і ў Віцебску.
У Беларусі выяўлены два выпадкі заражэння штамам «амікрон-ніндзя» каранавіруса.
Пра гэта паведаміў намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны лекар Беларусі Аляксандр Тарасенка.
«Новы варыянт «амікрона», які яшчэ называюць «ніндзя», знайшлі ў хворых на ковід у Віцебску і Менску. Можам казаць аб пачатку цыркуляцыі гэтага штаму», - цытуе яго словы прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Тарасенка заявіў, што Міністэрства аховы здароўя не чакае нейкіх змен у плане лячэння. Між тым у свеце мяркуецца, што гэты штам імкліва распаўсюджваецца і менш заўважны для імуннай сістэмы чалавека (адсюль і такая назва). "Мы ўсё ж перакананыя, што дадатковых мерапрыемстваў з боку Міністэрства аховы здароўя (акрамя як павелічэння тэмпаў вакцынацыі), змянення пратаколаў не трэба", - дадаў медыцынскі чыноўнік.
Гаворачы аб цыркуляцыі штамаў, ён паведаміў, што варыянт «стэлс» заканчвае сваю цыркуляцыю, яна на ўзроўні 8* па краіне. А 92% захворванняў - гэта «амікрон» ВА.4 і ВА.5.