26 красавiка 2024, Пятніца, 22:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У якіх гатэлях у Турцыі можна адпачыць без расейцаў

32
У якіх гатэлях у Турцыі можна адпачыць без расейцаў

Спіс.

Запыт "адпачынак без расейцаў" - самы папулярны сярод турыстаў з Украіны. Асабліва калі гэта тычыцца адпачынку ў Турцыі.

Пра гэта ідзе размова ў матэрыяле "Гатэлі без расейцаў. Куды паехаць у адпачынак, дзе няма турыстаў з РФ".

Кіраўніца аднаго з турагенцтваў Юлія Нікіфарава кажа, што пытанне "куды паехаць на аздараўленне, каб не трываць там непажаданых суседзяў" - адное з самых папулярных, а на сайтах многіх турыстычных кампаній можна задаць пошук гатэляў з такім фільтрам - "без расейцаў".

Дзе адпачыць без расейцаў у Турцыі

Юлія Нікіфарава пералічыла 17 гатэляў узроўню 4 і 5 зорак у Турцыі, якія адпавядаюць такому запыту:

Miramare Queen Hotel 5*

Miramare beach Hotel 5*

Trendy Lara 5*

Trendy Palm Beach 5*

Trendy Side Beach 4*

TT Belek Imperial 5*

TT Hotels Hydros Club HV1

TT Hotels Pegasos Club 5*

TT Hotels Pegasos Resort 5*

TT Hotels Pegasos Royal 5*

TT Hotels Pegasos World 5*

TUI Blue Barut Andiz 4*

TUI Magic Life Hotels 5*

TUI Blue Palm Garden 5*

TUI Blue Pasha Bay 5*

TUI Blue Sherwood Belek (16+) 5*

Robinson Hotels 5*

Таксама гатэляў TUI BLUE, TUI MAGIC LIFE і TT HOTELS афіцыйна паведамілі аб прыпыненні прыёму рэзерваванняў ад расейцаў.

У турагенцтве "MALIK TOUR" удакладняюць, што ў некаторых турэцкіх гатэлях расейцаў не было і раней:

D Maris Bay

Hillside Beach Club

Angels Marmaris

Kempinski Hotel Barbaros

Susona Bodrum

Kassandra Boutique

Турэцкія гатэлі "без расейцаў" – не даражэйшыя за іншыя, адзначае РБК-Украіна дырэктар турыстычнай кампаніі "Пілігрым" Павел Галаўненка. Гэта проста пазіцыя сеткі.

"Але думаю, гэта зыходзіць не столькі з запытаў нашых турыстаў, а з патрэб еўрапейскіх турыстаў - іх асноўнай кліенцкай базы. Там шмат людзей, якія не хочуць адпачываць з расейцамі, і гэта гуляе на карысць", - кажа ён.

Нагадаем, адпачынак без расейцаўстаў самым папулярным запытам у турыстаў, зазначаюць экспэрты.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках