У Кітаі – новы ўсплёск COVID-19
7- 16.07.2022, 10:32
- 5,226
Хварэюць цэнтральныя, паўночна-заходнія і паўднёвыя правінцыі.
У Кітаі зафіксаваны ўсплёск COVID-19. Штодзённая колькасць выпадкаў заражэння вырасла да самага высокага ўзроўню за апошнія сем тыдняў.
Усплёск зафіксаваны ў цэнтральных, паўночна-заходніх і паўднёвых правінцыях краіны, паведамляе Bloomberg.
Паводле звестак Нацыянальнай камісіі аховы здароўя, 15 ліпеня ў краіне паведамілі пра 450 заражэнняў – больш за ўсё з 25 траўня, большая частка выпадкаў выяўленая ў Аньхоі і Ганьсу.
У Шанхаі, які перажыў тыднёвы агульнагарадскі карантын, зафіксаваныя 33 выпадкі.
Ланьчжоу, сталіца правінцыі Ганьсу, увяла поўны карантын і загадала сваім больш як 4 мільёнам жыхароў заставацца дома. Уган, горад з насельніцтвам блізу 300 000 жыхароў у правінцыі Хэнань, таксама абвясціў пра карантын.