18 снежня 2024, Серада, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Нямеччыны рыхтуюцца да новай хвалі каранавіруса

1
Улады Нямеччыны рыхтуюцца да новай хвалі каранавіруса

Могуць з'явіцца новыя варыянты ковіду.

У Нямеччыне рыхтуюцца да новай хвалі каранавіруса восенню. Рада экспэртаў пры бундэстагу падрыхтаваў тры сцэнары развіцця пандэміі, паведаміў міністр аховы здароўя ФРГ Карл Лаўтэрбах у чацвер, 9 чэрвеня, у інтэрв'ю радыёстанцыі Deutschlandfunk. На ягоную думку, найбольш імаверны на сённяшні дзень варыянт, пры якім удасца пазбегнуць сур'ёзнага ўсплёску захваральнасці і адпаведных абмежаванняў. Разам з тым, адзначыў ён, трэба быць падрыхтаванымі і да з'яўлення новых варыянтаў каранавіруса, якія могуць быць больш заразнымі і больш небяспечнымі, паведамляе DW.

Да верасня, разлічвае міністр, у Нямеччыне будзе выкарыстоўвацца вакцына, прыстасаваная пад варыянт каранавіруса "омікрон". Адпаведныя распрацоўкі прадстаўлены кампаніямі Moderna і BioNTech.

Лаўтэрбах выступіў за змяненне і працяг дзеяння закона аб эпідэміялагічнай абароне. Гэты закон увайшоў у ФРГ у дзеянне 1 студзеня 2001 года і заклаў прававую базу для створанай у краіне сістэмы рэгістрацыі інфекцыйных захворванняў. 18 лістапада 2020 года да яго былі прынятыя папраўкі, закліканыя падвесці прававую базу пад жорсткія абмежаванні ў грамадскім і эканамічным жыцці Нямеччыны, уведзеныя раней федэральнымі і зямельнымі ўладамі ў мэтах барацьбы з пандэміяй каранавіруса SARS-CoV-2.

Паказчык заражанасці каранавірусам у ФРГ расце

Між тым захворванне каранавірусам у Нямеччыне апошнімі днямі ўзрасло. Сямідзённы каэфіцыент заражанасці на раніцу 9 чэрвеня склаў 276,9 выпадку на 100 тысяч жыхароў, паведаміў Інстытут імя Роберта Коха (RKI). Днём раней значэнне індыкатара было роўнае 238,1 выпадку, а тыдзень таму - 221,4 выпадку. За 24 гадзіны ў Нямеччыне зарэгістравана 77 636 новых выпадкаў заражэнняў (тыдзень таму 48 502) і 90 смяротных зыходаў (тыдзень таму 131).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках