26 красавiка 2024, Пятніца, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ адагналі расейскі флот ад берагоў Украіны

2
УСУ адагналі расейскі флот ад берагоў Украіны

Караблі агрэсара баяцца набліжацца праз вялікія страты.

УСУ прымусілі расейскі флот ухіляцца ад набліжэння да ўзбярэжжа ўкраінскай дзяржавы. Пра гэта заявіў кіраўнік Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны Вадзім Скібіцкі.

«Яны асцярожнічалі, але іхняя карабельная групоўка на сёння, на жаль, забяспечвае поўны кантроль Азоўскага мора, і, гэта зразумела, разам з Керчанскім пралівам, і яны цяпер блакуюць нашы парты на Чорным моры.

Мэта – адна: гэта нанясенне нам стратаў у эканамічным плане для таго, каб не дапусціць функцыянавання партоў як эканамічных зонаў. Не дапусціць руху тавараў як на тэрыторыі Украіны, так і з тэрыторыі нашых партоў, і падтрыманне гатоўнасці да ўжывання тых найбуйнейшых дэсантных караблёў, іншых караблёў у выпадку правядзення марской дэсантнай аперацыі.

Але зноў жа скажу – нашы дзеянні прымусілі іх абмежаваць дзейнасць Чарнаморскага флоту Расеі на сённяшнім этапе», – адзначыў прадстаўнік ваеннай выведкі Украіны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках