Расейцы спрабавалі знішчыць батарэю гаўбіц М777, але ганебна не пацэлілі
18- 18.05.2022, 17:13
- 24,466
Акупанты выкарыстоўвалі дрон-камікадзэ айчыннай вытворчасці.
Расейскія вайскоўцы зганьбіліся пры спробе знішчыць батарэю амерыканскіх гаўбіц М777 дронам-камікадзэ ZALA «Куб-БЛА» на полі бітвы.
На апублікаваным у сетцы відэа відаць, як баражуючы дрон акупантаў ляціць у бок размешчаных украінскімі ваярамі гаўбіц, але падае за батарэяй М777, піша УНИАН
Набой рашыстаў не закрануў ні ваяра УСУ, які накіроўваўся да гаўбіцы, ні само ўзбраенне, а ўзарваўся ў дзясятцы метраў.
74 з 90 артылерыйскіх гармат амерыканскіх M777 ужо знаходзяцца ў баі, забяспечваючы далёкі агонь з закрытых пазіцый.
На думку Пентагона, гаўбіцы дапамагаюць украінскаму контрнаступленню на ўсходзе «ўбірацца ў сілу».