Міністэрства аховы здароўя больш не будзе інфармаваць аб COVID-19 у Беларусі
3- 12.05.2022, 12:01
- 3,396
Статыстыку будуць паказваць раз на месяц.
У Міністэрстве аховы здароўя прынялі пастанову абнаўляць статыстычныя звесткі аб COVID-19 першага дня кожнага месяца.
Такая пастанова была прынятая ў сувязі са змяншэннем колькасці заражэнняў.
Паводле прагнозаў спецыялістаў Міністэрства аховы здароўя, да восені інфекцыя COVID-19 на тэрыторыі Беларусі павінна перайсці ў непандэмічную, сезонную фазу. Гэта азначае, што захворванне COVID -19 будзе рэгістравацца як ВРВІ і грып - увосень і ўзімку.
Аднак невядома, як сябе паводзіць вірус у Беларусі, дзе вакцынацыя была няўдалай.