Данія першай у свеце прыпыніла вакцынацыю ад COVID-19
6- 28.04.2022, 16:20
- 6,296
Кампанію па вакцынацыі вернуць ужо ўвосень.
Данія стала першай краінай у свеце, якая прыпыніла прышчэпку супраць каранавіруса. Плануе вярнуць кампанію па вакцынацыі ўжо ўвосень.
Аб гэтым піша Yahoo!News.
Як адзначаюць у Міністэрстве аховы здароўя, краіна знаходзіцца ў «добрым становішчы», якое тычыцца вакцынацыі. Сёння ў Даніі прышчэпкі атрымалі амаль 81 адсотак насельніцтва, а бустэрную вакцыну 61,6 адсотка.
Данія наважыла «згарнуць» кампанію па імунізацыі з 15 траўня, аднак яна ўсё ж будзе прадаўжацца для людзей з групы рызыкі.
«Мы плануем аднавіць праграму вакцынацыі ўвосень. Гэтаму будзе папярэднічаць дбайная прафесійная ацэнка таго, каго і калі вакцынаваць і якімі вакцынамі», – заявіла Болет Собарг, галоўная лекарка Даніі.