18 снежня 2024, Серада, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самы доўгі ковід у свеце: пацыент у Брытаніі хварэў цягам 16 месяцаў

Самы доўгі ковід у свеце: пацыент у Брытаніі хварэў цягам 16 месяцаў

Такія выпадкі адбываюцца вельмі рэдка.

Брытанскія лекары мяркуюць, што зафіксавалі выпадак самага доўгага ў свеце захворвання на ковід: пацыент, імя якога не называецца з этычных прычын, пакутаваў ад захворвання цягам 505 дзён (гэта значыць, больш за 16 месяцаў). Гэты чалавек так і не змог справіцца з каранавірусам і памёр у шпіталі ў 2021 годзе.

Як кажуць лекары з дзвюх буйных лонданскіх клінік, якія лячылі пацыента, такія выпадкі адбываюцца вельмі рэдка. Аднак гэты чалавек пакутаваў на іншыя хранічныя хваробы, і ягоная імунная сістэма была вельмі аслабленая.

Пацыент упершыню захварэў на ковід у пачатку 2020 года, калі пандэмія толькі пачыналася. У яго з'явіліся ўсе сімптомы, і інфекцыя была выяўленая пры дапамозе ПЛР-тэсту. Затым цягам 72 тыдняў хворы шмат разоў трапляў у якарню - як для планавага абследавання, так і для лячэння. Увесь гэты час яго аналізы на Covid-19 выяўляліся дадатнымі - усяго ён іх зрабіў амаь 50.

На думку екараў, размова ішла менавіта аб адным працяглым захворванні, а не аб паўторных выпадках інфікавання. Такія высновы былі зробленыя пасля стараннага вывучэння тэстаў.

«Тэсты, зробленыя пры дапамозе мазкоў у горле, кожны раз выяўяліся станоўчымі, - расказаў Би-би-си лонданскі лекар Люк Бладжон Снел, які неўзабаве раскажа аб выніках сваёй работы на медыцынскай канферэнцыі ў Еўропе. - У пацыента ні разу не было адмоўнага тэсту. І мы можам судзіць, што гэта была адна і тая ж інфекцыя, паводе яе генетычных прыкмет. Інфармацыя, якую мы атрымлівалі пры секвеняванні геному віруса, у гэтага пацыента была ўнікальнай і сталай».

Характэрна, што пацыент, які памёр, не мог пазбавіцца ад інфекцыі нават пры дапамозе антывірусных прэпаратаў.

Новыя мутацыі

Са слоў экспэртаў, вывучэнне такога ходу захворвання вельмі важнае, бо можа прыводзіць да з'яўлення новых варыянтаў ковіда (хоць у гэтым выпадку так не адбылося).

Калі людзі застаюцца інфікаванымі цягам доўга часу, вірус прадаўжае да іх адаптавацца. І ў выніку ў каранавіруса можа з'явіцца магчымасць выпрацаваць новыя мутацыі, – тлумачыць Снэл. – У некаторых нашых пацыентаў адбываліся тыя ж мутацыі, што назіраліся ў варыянтах, якія выклікаюць асцярогі».

Пры гэтым лекар тлумачыць, што агулам яны вывучалі дзевяць выпадкаў «доўгага ковіда», і ніводзін з іх не прывёў да з'яўлення новых небяспечных варыянтаў захворвання.

Са слоў Снэла, людзі з хранічным ковідам могуць нават не быць пераносчыкамі захворвання.

Выпадак чалавека, які хварэў 505 дзён, адрозніваецца ад таго, што звычайна называюць «доўгім ковідам», калі ў арганізме больш не застаецца віруса (і вынікі тэстаў негатыўныя), аднак некаторыя сімптомы, такія як страта нюху або «мазгавы туман», захоўваюцца цягам доўгага часу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках