4 траўня 2024, Субота, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крым звозяць забітых акупантаў, людзі масава з’язджаюць з паўвострава

28
У Крым звозяць забітых акупантаў, людзі масава з’язджаюць з паўвострава

Мясцовыя зразумелі, што РФ учыніла сапраўдную бойню ва Украіне.

У першыя дні вайны ва Украіне прапагандысцкая машына спрабавала пераканаць крымчанаў, што акупанты праводзяць «спецаперацыю». Аднак перапоўненыя моргі на паўвостраве змусілі людзей глядзець праўдзе ў вочы.

Пра гэта ў інтэрв'ю Радыё НВ паведаміла намесніца сталага прадстаўніка прэзідэнта Украіны ў АР Крым Таміла Ташава.

Расейскія акупанты хаваюць інфармацыю пра знішчэнне флагмана «Масква». Паводле словаў Ташавай, невядома, якая колькасць людзей выжыла: паводле розных звестак гэта ад 14 да 58 расейскіх маракоў, якія ацалелі. Усяго, паводле інфармацыі акупацыйных і расейскіх уладаў, на крэйсеры знаходзілася больш за 500 маракоў.

«Пакуль не магу вам сказаць пра дакладную рэакцыю на гібель гэтых маракоў і на тое, што затануў гэты флагман. Я бачыла ў акупацыйных пабліках, што рэакцыя вельмі негатыўная. Усе абвінавачваюць Украіну, ніхто не верыць у версію пра падпал ці дэтанаванне, гэта значыць афіцыйную версію, якую распаўсюджвае Расейская Федэрацыя», – расказала Ташава.

Яна таксама дадала, што за 8 гадоў Расея ператварыла Крым у суцэльную ваенную базу. Перакід войскаў для новага ўварвання ва Украіну быў імклівы. Аднак крымчане пасля зразумелі, што гэта вайна, а не «спецаперацыя».

«Калі пачалі масава прывозіць людзей у моргі, выкарыстоўвалі часткова чыгунку. Паводле нашых звестак, вакол сімферопальскага чыгуначнага вакзала быў адчувальны пах трупаў. Адпаведна людзі зразумелі, што вайна ці “спецаперацыя”, якая нібыта далёка, іх закранула. Напрыклад, шостая лякарня горада Сімферопаля, Джанкойская лякарня былі цалкам занятыя для вайсковых мэтаў, для лекавання. Паводле нашых звестак, па ўсім Крыме лекараў прымушаюць, як яны пішуць у лісце ад акупацыйнай адміністрацыі, які быў у нашым распараджэнні, "добраахвотна" выпраўляцца ў так званыя рэспублікі "ЛНР" і "ДНР". Крымскія лекары на гэта рэагуюць: зразумела, што яны не хочуць туды ехаць. Гэта значыць, і лекараў выкарыстоўваюць у такіх мэтах», – адзначыла Ташава.

Яна дадала, што РФ не ўважае крымчанаў за сваіх грамадзянаў, хоць і анэксавала тэрыторыю, на якой яны жывуць. Жыхары Крыма тым часам выязджаюць з паўвострава і ўхіляюцца ад прымусовай мабілізацыі.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках