Жырыноўскага шпіталізавалі ў Цэнтральную клінічную лякарню ў Маскве
44- 9.02.2022, 14:15
- 13,464
Паводле некаторых звестак, у палітыка каранавірус і двухбаковая пнеўманія.
У Маскве шпіталізавалі лідара ЛДПР Уладзіміра Жырыноўскага, паведаміла РІА «Новости» крыніца, знаёмая з сітуацыяй.
«Так, ён цяпер у ЦКБ (Цэнтральнай клінічнай лякарні. — Заўв. рэд.)», — зазначыў суразмоўца агенцтва.
Пры гэтым ён не ўдакладніў, з якім дыягназам палітыка даставілі ва ўстанову.
Паводле звестак Mash, у Жырыноўскага каранавірус, праз які развілася двухбаковая пнеўманія, ён у стане сярэдняй цяжкасці.
ЦКБ знаходзіцца ў падпарадкаванні кіраўніка спраў прэзідэнта Расеі, аднак там каментаваць інфармацыю РІА «Новости» адмовіліся.
Раней паведамленні аб шпіталізацыі Жырыноўскага з'явіліся ў СМІ, аднак у ЛДПР гэтую інфармацыю зняпраўдзілі - у прэс-службе партыі заявілі, што палітык адчувае сябе добра і прадаўжае працаваць.