На беларускіх сертыфікатах аб вакцынацыі з'явіцца QR-код для мабільнага дадатку
10- 9.02.2022, 12:45
- 6,070
Што зменіцца для беларусаў?
У Беларусі з 15 лютага 2022 года ўводзіцца новы фармат сертыфіката аб вакцынацыі COVID-19. Цяпер у ім будзе размяшчацца QR-код для мабільнага дадатку «Падарожнічаю без COVID-19», паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
У Беларусі з 15 лютага пачне працаваць адзіная аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма ўліку вакцынаваных супраць COVID-19. Яна дазволіць беларусам падарожнічаць па краінах ЕАЭС, Таджыкістане, Узбекістане, Азербайджане і Малдове, выкарыстоўваючы дадатак "Падарожнічаю без COVID-19".
Першы час сістэма будзе працаваць у абмежаванай "пілотнай зоне", а з 1 красавіка 2022-га - па ўсёй краіне. На час тэставай эксплуатацыі атрымаць новы сертыфікат з QR-кодам можна будзе бясплатна.
Сертыфікаты старога ўзору будуць сапраўднымі да пазначанай на іх даты, але пры жаданні іх можна будзе бясплатна абмяняць на новыя. Калі вы вакцынуецеся пасля 1 красавіка, зможаце самі абраць, які сертыфікат, які вам патрэбны. Але вось унясенне звестак у інфармацыйную сістэму стане абавязковым.
Поўны пералік арганізацый, якія могуць фармаваць QR-код паводле міжнародных стандартаў, размешчаны на сайце Міністэрства аховы здароўя.