Успышка ковід пакінула шэраг гарадоў амаль без грамадскага транспарту
2- 8.02.2022, 15:02
- 6,938
Многія работнікі не могуць патрапіць на свае прадпрыемствы.
У Светлагорску касуюцца аўтобусныя рэйсы, людзі не могуць даехаць да працы, паведамляе ranak.me.
У тым ліку работнікі не могуць патрапіць на шматпакутны цэлюлозна-кардонны камбінат (ЦКК), пабудаваны за кітайскі крэдыт.
У адміністрацыі ЦКК тлумачаць, што ва ўсім вінаваты каранавірус: «На працу выйшла толькі бязмала 30% кіроўцаў аўтапарка».
«Нам давядзецца найбліжэйшым часам дабірацца на працу і з працы ўсімі даступнымі сродкамі, у тым ліку і на таксоўцы», — дадаюць у ЦКК. І просяць супрацоўнікаў насіць маскі, бо спыняць вытворчасць нельга.
Такая сітуацыя і ў Рагачове.
Як паведамляла «Еўрарадыё», такая ж «ковідна-транспартная» праблема ўзнікла і ў Магілёве. Каб дабрацца на працу, магілёўцам дазволілі ездзіць на аўтобусах з тралейбуснымі праязнымі, а на тралейбусах - з аўтобуснымі.