18 лiстапада 2024, панядзелак, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як працуюць лякарні і паліклінікі падчас росту захворвання на каранавірусы

Як працуюць лякарні і паліклінікі падчас росту захворвання на каранавірусы

Пра гэта расказаў Міністэрства аховы здароўя.

Апошні тыдзень у Беларусі, нават паводле афіцыйнай статыстыкі, назіраецца рост захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і каранавірусы. Большасць пацыентаў хварэюць у хатніх умовах, праз гэта ўзрасла нагрузка на амбулаторна-паліклінічную і педыятрычную службы, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Для больш эфектыўнага змагання з захворваннем Міністэрства аховы здароўя пашырыла «чырвоныя» зоны ў паліклініках, павялічыла колькасць кабінетаў у «чырвоных» зонах, падоўжыла рэжым працы ўсяго амбулаторна-паліклінічнага звяна на выходныя дні. Да таго ж, да працы з пацыентамі ў «чырвоных» зонах і выязным кантактным брыгадам прыцягнулі студэнтаў 6-х курсаў медыцынскіх універсітэтаў і лекараў-інтэрнаў.

На сённяшні дзень у Менску працуе 108 арганізацый аховы здароўя, з іх 25 стацыянарных. Для лячэння пацыентаў з каранавірусам у сталіцы перапрафіліравана блізу трох тысяч ложкаў. У Берасцейскай вобласці працуюць 265 арганізацый аховы здароўя, з іх 90 шпітальныя. Для надання дапамогі пацыентам з COVID-19 выдзелена 1,7 тысяч ложкаў.

Практычна такая ж колькасць ложкаў для пацыентаў з каранавірусам ёсць і ў Віцебскай вобласці - тут у стацыянарах перапрафілявана 1,6 тысяч ложкаў. У шпіталях Гарадзенскай вобласці для пацыентаў з інфекцыяй COVID-19 перапрафіліравана крыху менш - 1,5 тысячы ложкаў.

У Гомельскай вобласці працуюць 245 арганізацый аховы здароўя, з іх 89 лякарняў і 155 амбулаторна-паліклінічных арганізацый. У Менскай вобласці — 275 арганізацый аховы здароўя, 103 шпітальныя і 172 амбулаторна-паліклінічныя. У Магілёўскай вобласці працуюць 62 лякарні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках