Беларускія прадпрыемствы застаюцца без працоўных
11- 7.02.2022, 9:52
- 12,244
На лістках непрацаздольнасці - да паловы ўсіх работнікаў.
Праз пандэмію на дзяржаўных прадпрыемствах катастрофа з працоўнымі кадрамі, піша Беларускае аб'яднанне працоўных. Колькасць работнікаў, якія знаходзяцца на лістках непрацаздольнасці, вагаецца ад 20 да 50%. Вось што даслалі нам супрацоўнікі шэрагу прадпрыемстваў:
«Магілёўліфтмаш. Усяго блізу 4 тысяч супрацоўнікаў. На лістказ непрацаздольнасці амаль 700, але хварэюць і прышчэпленыя».
«МТЗ. РМЦ: усяго 120 чалавек. 45 на лістках непрацаздольнасці. УКЭР-2: палова супрацоўнікаў хварэюць».
«Менсксанаўтатранс. Кожны пяты на лістку непрацаздолнасці». Заўважым, гэтая арганізацыя абслугоўвае ўвесь рухомы склад аўтамабіляў хуткай дапамогі. У яе ўваходзяць і кіроўцы карэт хуткай дапамогі».