18 лiстапада 2024, панядзелак, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларусам хварэць без лістка непрацаздольнасці, але з заробкам

Як беларусам хварэць без лістка непрацаздольнасці, але з заробкам

Важныя нюансы.

Пры адсутнасці клінічных сімптомаў пры COVID-19 лекарам амбулаторнага звяна дазволена выдаваць лісткі непрацаздольнасці на тэрмін ад 5 да 7 дзён. Як піша nv-online.info, пра гэта расказала першая намесніца міністра аховы здароўя Алена Краткова. Калі ёсць клінічныя праявы - да 10 дзён. Калі ёсць якія-небудзь праявы, якія патрабуюць больш працяглага лячэння, - да 21 дня.

Як хварэць без лістка непрацаздольнасці, але з заробкам?

Як вядома, цяпер наймальнікам дадзенае права вызваляць работніка ад працы ў сувязі з яго хваравітым станам на тэрмін да трох каляндарных дзён без выдачы лістка непрацаздольнасці.

Калі работнік адчуў недамаганне, ён можа звярнуцца да свайго непасрэднага кіраўніка з просьбай аб вызваленні ад працы ў сувязі з дрэнным самаадчуваннем. Названая норма ў адпаведнасці з указам нумар 143 «Аб падтрымцы эканомікі» ўжываецца ва ўсіх арганізацыях.

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны тлумачыць: пры гэтым работнік абавязкова ўзгадняе тэрмін вызвалення ад працы, які можа складаць адзін, два, тры дні (але не больш за тры дні). Парадак узаемадзеяння работніка і наймальніка па вызваленні работніка ад работы можа быць замацаваны ў лакальным прававым акце арганізацыі.

Што датычыцца захавання сярэдняга заработку за перыяд вызвалення ад работы, то, як тлумачыць Мінпрацы, гэта можа быць прадугледжана калектыўнай дамовай, іншым лакальным прававым актам арганізацыі, за выключэннем бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваныя па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках