18 снежня 2024, Серада, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ляжаць зусім не мог»: кампазітар Эдуард Ханок расказаў, як перамог каранавірус

6
«Ляжаць зусім не мог»: кампазітар Эдуард Ханок расказаў, як перамог каранавірус
ЭДУАРД ХАНОК
ФОТА: CTV.BY

Усё пачалося з таго, што кампазітара прадзьмула ў цягніку Менск - Масква.

81-гадовы кампазітар Эдуард Ханок, аўтар шматлікіх гітоў, расказаў у інтэрв'ю «Народнай Волі», як перамог каранавірус. Ён хадзіў у паліклініку здаваць аналізы пасля перанесенага каранавіруса і зайшоў у рэдакцыю.

«Мяне ў «Ластаўцы» [цягнік Менск — Масква] прадзьмула— расказвае ён. — Там скразняк невялікі, дзверы адчыняюцца сюды-туды, а я яшчэ распрануўся. Але я ўсё роўна люблю на гэтым цягніку ў Маскву ездзіць, ён вельмі зручны: выходзіць з Менска а 6 раніцы і прыязджае ў Маскву а 13 гадзіне дня. Зручней, чым на самалёце: пакуль да аэрапорта даедзеш, зарэгіструешся, прыляціш, да горада дабярэшся... і білет на цягнік танней каштуе - калі не памыляюся, нешта блізу 75 рублёў.

Дык вось у канцы студзеня я прыехаў у Менск і ў той жа вечар адчуў недамаганне. Лячыўся, як пры звычайнай прастудзе. Тэмпература трымалася толькі адзін дзень - крыху вышэй за 38, але затое кашаль з самага пачатку быў вельмі моцны. Ляжаць наогул не мог - кашаль душыў проста. Дачка зрабіла мне экспрэс-тэст - сказала, што вірус знойдзены. Я звярнуўся да лекара, думаў нават шпіталізавацца, але лекар сказаў, што сітуацыя некрытычная, таму лячыцеся лепш дома. Мне прапісалі антыбіётыкі, лекарка прыходзіла, слухала мяне. А цяпер усё ўжо амаль скончылася, толькі лёгкія пакашліванні засталіся.

Увогуле, спрабаваў мяне ўзяць гэты ковід, прычапіўся, але ў яго не атрымалася, я быў мацнейшым, і ён хутка сышоў».

Эдуард Сямёнавіч шкадуе, што праз гэтую хваробу прапусціў некалькі важных мерапрыемстваў у Маскве, у тым ліку і вялікі юбілейны канцэрт, прысвечаны 90-годдзю знакамітага савецкага паэта-песенніка Ігара Шаферана.

«Ведаеце, да якой высновы я прыйшоў? – разважае Ханок. - Ковід - ён як гіена, мацней за ўсё круціць тых, у каго выматаны арганізм, у каго няма энэргіі, хто аслаблены, у тым ліку і маральна. А моцныя духам могуць супрацьстаяць гэтаму вірусу».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках