Медыкі высветлілі, у якім узросце часцей за ўсё заражаюцца «омікронам»
- 17.02.2022, 15:16
- 8,614
Найбольшыя рызыкі - у дзвюх узроставых груп.
Больш заразны варыянт «омікрон», відаць, выклікае менш цяжкае захворванне, чым «дэльта», якая глабальна дамінавала ў свой час, але яго не варта класіфікаваць як «лёгкі», заяўляе САЗ. Пацвярджэннем гэтага меркавання сталі новыя звесткі, пададзеныя спецыялістамі Каралеўскага каледжа Лондана, якія працуюць у праекце ZOE Covid Symptom Study. Праект арыентаваны на збор і аналіз тнфармацыі аб сімптомах і дынаміцы каранавіруснай інфекцыі, для гэтага яго экспэртамі было распрацаванае і запушчанае спецыяльнае прыкладанне, піша medikforum.ru.
Згодна з абноўленымі звесткамі, медыкі вызначылі ўзроставую групу насельніцтва з самым высокім узроўнем заражэння. Дакладней, групы.
«Захворванне цяпер запавольваецца ва ўсіх узроставых групах, за выключэннем групы 18-34 гадоў, дзе колькасць выпадкаў прадаўжае расці, і больш старэйшай, больш уразлівай узроставай групы 75+, колькасць якіх крыху павялічваецца», – заявілі аналітыкі праекта.
Ва ўзроставых групах 0-18 і 35-74 гадоў, гавораць яны, выпадкі захворвання на ковід, наадварот, запавольваюцца.
Прафесар Цім Спектар, вядучы навуковы супрацоўнік прыкладання ZOE COVID Study, сказаў у каментары, што варыянт «омікрон» патрабуе такога ж насцярожанага стаўлення, як ранейшыя штамы каранавіруса.
Казаць аб тым, што ён менш небяспечны, можна толькі, калі пачнуць зніжацца выпадкі інфекцыі сярод старэйшых і больш уразлівых узроставых груп, мяркуе навуковец. Прафесар Спектар нагадаў, што існуе з'ява постковіднага сіндрому, а таксама прадашжае сваё распаўсюджванне суперінфекцыйны варыянт BA.2 - гэта актуальныя праблемы, якія пакуль не развязаныя і могуць мець сур'ёзныя наступствы. Даследчык заклікаў праяўляць свядомасць і самаізалявацца пры першых жа адчуваннях недамагання. Прафесар Спектар пералічыў пяць ключавых сімптомаў, якія папярэджваюць аб магчымай інфекцыі «омікрон».
Катар.
Галаўны боль.
Стомленасць.
Чханне.
Хворае горла.