18 снежня 2024, Серада, 23:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Барысаве чэргі цяпер не толькі да дактароў, але і ў акенца, дзе закрываюць лісток непрацаздольнасці

2
У Барысаве чэргі цяпер не толькі да дактароў, але і ў акенца, дзе закрываюць лісток непрацаздольнасці

Каб паставіць штамп на бюлетэнь, патрэбна 2-2,5 гадзіны.

У барысаўскай паліклініцы №4 цяпер чэргі не толькі на прыём да лекара, але і каб закрыць бюлетэнь, для чаго трэба паставіць штамп у спецыяльным акенцы. Аб гэтым ex-press.by паведамілі чытачы.

Сёння, 11 лютага, жыхарка Барысава прастаяла дзве гадзіны ў чарзе да доктара, а потым яшчэ столькі ж, каб паставіць штамп на бюлетэнь.

— Учора, 10 лютага, барысавец правёў 6 (!) гадзін у паліклініцы №4 г. Барысава, каб закрыць лісток непрацаздольнасці. Спачатку да лекара, а потым амаль 2,5 гадзіны ў чарзе ў акенца, каб паставілі штамп. І характэрна тое, што такі стан рэчаў ужо нават нікога не абурае. Усе спакойна стаялі і чакалі..., - напісала іншая чытачка.

У панядзелак, 7 лютага, хворыя і ў чарзе ў «чырвонай зоне» з самай раніцы, яшчэ да адкрыцця 4-й паліклінікі Барысава, змаглі патрапіць на прыём да лекара толькі ў абед. У выніку час чакання агулам склаў 6-7 гадзін.

У Барысаўскім раёне цяпер назіраецца рост колькасці хворых на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі і каранавірусы. Пацыентаў з ковідам лечаць у Барысаўскай інфекцыйнай лякарні, аддзяленні кардыялогіі лякарні №2. Яшчэ 40 ложкаў выдзеленыя ў аддзяленні пульманалогіі на выпадак росту шпіталізацыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках