«У школах і дзіцячых садках прадаўжаюць павальна, цэлымі класамі і групамі хварэць дзеці»
2- 11.02.2022, 18:27
- 5,198
Дзіцячае захворванне на COVID-19 у Беларусі прадаўжае ўпэўнена трымацца на высокім узроўні.
Пра ковідныя праблемы ў Беларусі прадаўжаюць распавядаць тэлеграм-каналу «Белыя халаты» падпісчыкі:
«У горадзе Мядзелі (Менская вобласць) няма посту і нават хаця б пары ложкаў для дзяцей з ковідам! Адпраўляюць за 120-160 кіламетраў у іншыя гарады дзяцей на «хуткай» лячыць ковід. Самае цікава, што кіраўніцтва не хоча і не збіраецца нічога рабіць, каб адкрыць ложкі для дзяцей. У такую далеч, добра б дарослыя, нам усё адно, але дзеці!
Гэта мала таго, што хвароба душыць, дык і вялікі стрэс. Ужо на Мядзельскай лякарні вялізная-правялізная скарга памерам больш за 10 старонак! Усё расказана, як ёсць! Вось яшчэ няхай людзі ведаюць, што з дзіцячым аддзяленнем адбываецца»!
Дзіцячае захворванне на COVID у Беларусі прадаўжае ўпэўнена трымацца на высокім узроўні. Мяркуючы з паведамленняў, у школах і дзіцячых садах прадаўжаюць павальна, цэлымі класамі і групамі хварэць дзеці.
Пры гэтым, у такіх гарадах, як Мядзел, пытанне, куды шпіталізаваць хворых дзяцей, развязваецца іх транспартаваннем у іншыя гарады. Ці звязанае гэта з адсутнасцю спецыялістаў-педыятраў у Мядзелі, або з тым, што ложкі занятыя дарослымі пацыентамі - дакладна не вядома.