18 снежня 2024, Серада, 23:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекарка расказала, як лёгка адрозніць омікрон-штам ад іншых інфекцый

1
Лекарка расказала, як лёгка адрозніць омікрон-штам ад іншых інфекцый

Яна назвала сімптом, які сустракаецца ў 90% пацыентаў з омікронам.

Як адрозніць катар пры омікроне ад звычайнага, распавяла ў гутарцы з выданнем «Екатеринбург онлайн» лекар-пульманолаг, доктар медыцынскіх навук Наталля Эсаулава.

Экспэртка адзначае, што адным з самых распаўсюджаных сімптомаў каранавірусу з'яўляецца катар. У той жа час страта нюху і смаку пры новай мутацыі ковіда фіксуецца вельмі рэдка.

У папярэдніх штамах такія сімптомы, як катар (рынарэя), боль у горле і ахрыпласць, сустракаліся рэдка. Цяпер катар сустракаецца ў 90% пацыентаў з омікрон-штамам.

Спецыялістка таксама заявіла, што адзінае адрозненне звычайнага катару ад каранавіруснага – гэта яго працяглае цячэнне.

«Значных адрозненняў ад іншых ВРВІ няма - такі ж катар, як пры грыпе і іншых вострых рэспіраторных вірусных інфекцыях. Адзінае, што можна сказаць, катар пры штаме омікрон працякае больш працягла і суправаджае пацыента практычна ўвесь перыяд хваробы: ад трох да сямі-дзесяці дзён», -удакладніла лекарка.

Часцей за ўсё слізістая абалонка носа становіцца азызлай, з'яўляецца галаўны боль. Пры звычайных жа ВРВІ катар праходзіць ужо цягам першых дзён хваробы.

Лячыць ковідны катар нейкімі асаблівымі спосабамі не трэба. Нос неабходна прамываць солевымі растворамі. А вось захапляцца сасудазвужальнымі кроплямі і спрэямі не варта, бо яны выклікаюць прывыканне, растлумачыла Эсаулава.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках