У Бабруйску колькасць хворых на COVID-19 за тыдзень вырасла ўдвая
- 1.02.2022, 21:47
- 2,596
Гэта толькі паводле афіцыйных звестак.
За тыдзень колькасць хворых на COVID-19 у Бабруйску вырасла ўдвая. Пра гэта інфармагенцтву БелТА расказала загадчыца аддзела эпідэміялогіі Бабруйскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Вікторыя Багдановіч.
З ейных слоў, хварэюць пераважна людзі ва ўзросце ад 30 да 50 гадоў. «Адзначаны і факт павышанага захворвання ў дзяцей 7-14 гадоў. Пры гэтым формы працякання ў асноўным лёгкія і сярэднецяжкія. Пацыенты ўсё часцей праходзяць лячэнне дома, без шпіталізацыі ў стацыянары», — распавяла Багдановіч.
Лёгкае праходжанне хваробы яна звязала з вакцынацыяй.