На «Гродна Азоце» пачалася павальная эпідэмія «омікрона»
2- 1.02.2022, 16:12
- 9,922
На прадпрыемстве амаль 500 чалавек знаходзяцца з лісткамі непрацаздольнасці.
Як паведамляе крыніца сайта Charter97.org на «Гродна Азоце», за апошні дзень на прадпрыемстве каранавірусам заразілася 80 работнікаў.
Колькасць хворых на ВРВІ за апошні дзень вырасла да 108 чалавек. На гэты момант з лістком непрацаздольнасці з ВРВІ знаходзіцца 407 работнікаў.
У Беларусі хворым на COVID-19 часта ставяць дыягназ ВРВІ.