7 траўня 2024, aўторак, 18:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вядомая іранская журналістка Масіх Алінеджад падтрымала Паліну Шарэнду-Панасюк

2
Вядомая іранская журналістка Масіх Алінеджад падтрымала Паліну Шарэнду-Панасюк
ПАЛІНА ШАРЭНДА-ПАНАСЮК

Яна напісала беларускай палітзняволенай ліст.

Вядомая іранская журналістка, пісьменніца і абаронца правоў жанчынаў, крытык рэжыму аяталаў Масіх Алінеджад падтрымала актывістку грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліну Шарэнду-Панасюк.

Масіх Алінеджад далучылася да кампаніі #FreePalina, даслаўшы беларускай палітзняволенай ліст з тэкстам «Ты наша гераіня назаўжды. Дзякуй цябе!»

Нагадаем, палітзняволеная, актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», якую рэжым Лукашэнкі асудзіў на два гады, знаходзіцца ў калоніі ў Зарэччы, вядомай сваімі нечалавечымі ўмовамі ўтрымання.

Цяпер Паліна пасля 40 сутак карцара пераведзеная ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу), дзе правядзе шэсць месяцаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках