Шэраг дэпутатаў Еўрапарламента заклікаў прыпыніць для Грузіі статус кандыдата ў ЕЗ
19- 7.05.2024, 17:43
- 6,452
Разгоны пратэстаў выйшлі за межы дазволенага.
Больш за 30 дэпутатаў Еўрапейскага парламента заклікалі высокага прадстаўніка Еўразвязу ў пытаннях замежных спраў і палітыкі бяспекі Жазэпа Барэля прыпыніць для Грузіі статус кандыдата ў ЕЗ. Пра гэта паведамляе SOVA.
Адзначаецца, што на думку еўрадэпутатаў, спробы прымусіць замаўчаць мірных дэманстрантаў і выкарыстаць сілу ў працэсе прыняцця расейскага аналага закона аб замежных агентах, ініцыяванага "Грузінскай марай", выйшлі за межы дазволенага.
“Такія паводзіны яшчэ больш узмацнілі напружанасць і палярызацыю ў грузінскай палітыцы і грамадстве”, - адзначаецца ў заяве.
Еўрапарламентарыі ўказваюць, што гэтыя дзеянні супярэчаць 9 крокам Еўракамісіі, і што гэта больш нельга ігнараваць.
“Заклікаем вас заняць цвёрдую пазіцыю і прыняць адпаведныя меры, якія паслужаць выразным сігналам ураду Грузіі. Паводзіны ўрада Грузіі і кіроўнай партыі "Грузінская мара" супярэчаць абавязанням краіны-кандыдата ў ЕЗ. Адпаведна, статус кандыдата для Грузіі павінен быць спынены без далейшага прагрэсу на шляху ўступлення”, - адзначаюць аўтары заявы.