The Sun: ЗША разглядаюць чатыры цэлі для адказу РФ, калі адбудзецца ядзерны ўдар
24- 6.10.2022, 20:17
- 24,688

Сярод магчымых цэляў можа быць і Масква.
Злучаныя Штаты могуць нанесці ядзерны ўдар у адказ па РФ, калі Масква ўжыве ядзерную зброю ва Украіне, піша брытанскі таблоід The Sun.
Як сцвярджаецца ў публікацыі, існуе чатыры магчымыя сцэнары рэакцыі Вашынгтона і Паўночнаатлантычнага альянсу на ўжыванне ядзернай зброі расейскай стараной.
Першы варыянт, як адзначаецца ў артыкуле, гэта ядзерны ўдар па Расеі, у тым ліку па Маскве.
Удар па расейскіх войсках на лініі фронту ва Украіне разглядаецца ў якасці другіх імаверных захадаў у адказ.
Трэцяй магчымай рэакцыяй ЗША і NATO журналісты выдання назвалі абмежаваны ядзерны ўдар па Крыме.
Апошні варыянт у выпадку выкарыстання Расеяй ядзернай зброі ва Украіне - удар па Чарнаморскім флоце РФ.