Першай ракетцы свету Новаку Джокавічу анулявалі візу ў Аўстралію
4- 6.01.2022, 9:42
- 5,170
Спартоўцу збіраюцца дэпартаваць праз адсутнасць прышчэпкі.
Сербу Новаку Джокавічу дазволілі ўдзельнічаць у Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі ў тэнісе, нягледзячы на адсутнасць абавязковай вакцынацыі для ўсіх удзельнікаў. Замест прышчэпкі Джокавіч аформіў медычны адвод, што выклікала хвалю абурэння ў Аўстраліі, жыхары якой перажылі не адзін жорсткі локдаўн праз ковіда, паведамляе ВВС.
Пасля прылёту ў Мэльбурн высветлілася, што ў тэнісіста няправільна аформленая віза. Серба затрымалі і завялі ў асобнае памяшканне пад ахову паліцыі. Як пішуць СМІ, Джокавіч не змог растлумачыць прычыну, дзякуючы якой яму дазволілі не вакцынавацца, таму была прынятая пасітанова ануляваць візу і дэпартаваць тэнісіста з краіны.
Факт анулявання візы пацвердзіў прэм'ер-міністр Аўстраліі Скот Морысан.