18 лiстапада 2024, панядзелак, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства аховы здароўя раіць хворым работнікам заставацца дома тры дні без бальнічнага

10
Міністэрства аховы здароўя раіць хворым работнікам заставацца дома тры дні без бальнічнага

Бальніцы перапоўненыя.

У паліклініках Менска выстраіліся вялізныя чэргі, і далёка не ўсе хворыя змаглі паспець на прыём. Старшыня камітэта аховы здароўя Менгарвыканкама Алена Богдан паведаміла БелТА, што вызваленне хворых работнікаў ад працы на тры дні без бальнічнага зменшыць нагрузку на паліклінікі.

Наймальнік мае права вызваляць работніка ад работы ў сувязі з яго хворым станам на тэрмін да трох каляндарных дзён сумарна без падавання работнікам лістка непрацаздольнасці. Гэта прадугледжанае дапаўненнямі ў п. 14 указа нумар 143 «Аб падтрымцы эканомікі».

«А наймальнікаў мы просім падтрымаць сістэму», - адзначыла яна.

Аднак гэта не абавязак, а права наймальніка - вызваляць чалавека ад працы на тэрмін да трох каляндарных дзён за ўвесь час пандэміі без афармлення бальнічнага. Таму давядзецца прасіць дазволу, а калі самавольна пайшлі на бальнічны без наведвання бальніцы, гэта могуць палічыць прагулам.

У выпадку адсутнасці бальнічнага не прадугледжваецца захаванне заробку за дні хваробы. Але лакальным прававым актам можна прадугледзець таксама аплату гэтых трох дзён, калі наймальнік гэтак вырашыў. Выключэнне - бюджэтнікі, яны могуць адляжацца дома толькі за свой кошт.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках