Прэм'ер-міністр Канады заразіўся каранавірусам
6- 31.01.2022, 18:38
- 2,356
Палітык працягне працаваць аддалена.
Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Труда заразіўся каранавіруснай інфекцыяй. Пра атрыманне станоўчага выніку тэсту на COVID-19 палітык паведаміў на сваёй старонцы ў Twitter.
«Я адчуваю сябе добра, і на гэтым тыдні я працягну працаваць аддалена ў адпаведнасці з рэкамендацыямі органаў грамадскай аховы здароўя», - распавёў канадскі прэм'ер. Ён звярнуўся да ўсіх грамадзян з заклікам вакцынавацца, а таксама рабіць бустэрныя прышчэпкі ад каранавіруса.