У менскіх школах ковідная катастрофа
14- 29.01.2022, 21:46
- 21,772
Мінадукацыі ніяк не рэагуе.
Пра ковідную катастрофу ў менскіх школах паведамляюць чытачы тэлеграм-канала «Баста!».
- У адной з менскіх гімназій жудасная сітуацыя! Хварэюць педагогі пачатковых класаў - у некаторых няма ні настаўніка, ні выхавальніка. Злучаюць класы, настаўнікаў замяняюць выхавальнікі, хто яшчэ здаровы, музыканты і псіхолагі. Адсутнічае да 10 дзяцей у кожным класе не толькі ў пачатковых, але і ў старэйшых.
Хварэюць каранавірусам і грыпам. Міністэрства адукацыі не дае дабро, але сама гімназія баіцца нешта прасіць, тым больш самастойна перайсці на хатняе навучанне, - паведамляюць чытачы.