«Белыя халаты»: У Беларусі катастрофа з дзіцячым захворваннем
5- 28.01.2022, 21:27
- 11,790
Паліклінікі не спраўляюцца.
Інтэрнаў любога профілю, акрамя стаматалагічнага, накіравалі на два месяцы на дапамогу дзіцячым паліклінікам з 26 студзеня, прыпыніўшы часова праходжанне імі інтэрнатуры ў лячэбных установах «дарослага» профілю, піша тэлеграм-канал «Белыя халаты».
Інтэрны будуць ажыццяўляць візіты дадому, удзельнічаць у кантактных брыгадах, якія выязджаюць да пацыентаў з COVID-19.
Прыцягненне на гэтую працу інтэрнаў не педыятрычнага профілю азначае тое, што сітуацыя з недахопам працоўных рук у педыятрыі сапраўды вельмі цяжкая.
У стацыянарах, у тым ліку і дарослых, адны за іншымі перапрафілююцца аддзяленні пад прыём дзяцей з каранавіруснай інфекцыяй. Нягледзячы на тое, што большая частка дзяцей хварэе дома, некаторым патрабуецца шпіталізацыя ў сувязі з цяжкім станам.
Сёння агучаная лічба новых хворых у 2221 чалавек нават прыблізна не адлюстроўвае рэальны лавінападобны прырост новых хворых COVID-19, большую частку з якіх складаюць дзеці.