Пашынян захварэў на каранавірус
11- 26.01.2022, 11:59
- 3,354
Прэм'ер-міністр Арменіі самаізаляваўся.
У прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна выяўлены каранавірус. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ўрада краіны.
"Прэм'ер-міністр Арменіі здаў тэст на каранавірус, ён дадатны. Нікол Пашынян ва ўстаноўленым парадку самаізаляваўся, хвароба працякае без сімптомаў", - заявілі ў прэс-службе.
Паведамляецца таксама, што Пашынян будзе працаваць у дыстанцыйным рэжыме.