Лекарка Слуцкай лякарні дала тры парады што да каранавіруса
3- 22.01.2022, 19:27
- 14,160
Адна з парадаў тычыцца вакцынацыі.
Случчанка Паліна Веліган працуе лекаркай агульнай практыкі ў Слуцкай лякарні. «Кур’ер» папрасіў медыка даць тры парады што да каранавіруса і іншых інфекцыйных захворваннях.
Вось што адказала Паліна:
1. «Выконваць дыстанцыю і абавязкова апранаць маску ў месцах, дзе ёсць многа людзей. Я сама ў транспарце і ў крамах абавязкова нашу маску. Калі чалавек адкрыта чхае ці кашляе ў аўтобусе, гэта безадказна. Добра ён пра сябе не думае, а як жа астатнія?
2. Умацоўваць імунітэт, прымаць полівітаміны, хаця б элементарна вітамін С (аскарбінавая кіслата). Есці больш садавіны, ягад.
3. Вакцынавацца. Усё-такі гэта дадатковая дапамога імунітэту падчас заражэння каранавірусам. Цяпер няма праблем з наяўнасцю вакцын».