Лех Валенса заразіўся каранавірусам
4- 21.01.2022, 18:52
- 5,230
Былы прэзідэнт Польшчы «не адчувае ўласнага цела».
Былы прэзідэнт Польшчы Лех Валенса заразіўся COVID-19.
Як напісаў Валенса ў сваім Facebook, ён адчувае сябе не вельмі добра: баліць галава, дрыжыкі, моцна ломіць косці.
«Не магу нічога зрабіць, не адчуваю ўласнага цела», - напісаў ён.
Летась у сакавіку 78-гадовы палітык перанёс сур'ёзную аперацыю на сэрцы.