У вар’яцкіх парадаў Лукашэнкі для лячэння COVID-19 знайшоўся паслядоўнік у РФ
10- 19.01.2022, 14:40
- 14,966
Ім стаўся дэпутат ад КПРФ.
Беларусы добра памятаюць шалёныя парады Лукашэнкі па лячэнні COVID-19. Дыктатар заклікаў змагацца з вірусам «гарэлкай, трактарам, лазняй».
Як выявілася, у яго з'явіўся паслядоўнік у Расеі. Дэпутат Курскай абласной Думы, чалец КПРФ Мікалай Карцаў прайшоў у чырвоную зону кавідарыю без маскі. Каб засцерагчыся ад віруса, дэпутат узяў з сабой часнок, сала і самагонку. Так выбраннік адрэагаваў на прапанову намесніка старшыні думы наведаць лякарню і самому паглядзець на пакуты хворых на каранавірус. Раней Карцаў, як і многія іншыя камуністы, выступаў з крытыкай увядзення QR-кодаў.
«Я заходзіў у чырвоную зону без маскі, на першым паверсе, дзе цяжкахворыя. Прынёс лекі ад каранавіруса: сала, часнок, слоік мёду, хрэн, ну і слоік самагону. І потым, усе чацвёра, хто ляжаў у гэтай палаце, акрыялі», — заявіў дэпутат у інтэрв'ю выданню «Курские известия».