Названы самыя частыя сімптомы каранавіруса ў дзяцей
1- 17.01.2022, 16:20
- 6,336
У Беларусі прышчэпку ад каранавіруса можна зрабіць дзецям з 12 гадоў.
У Міністэрстве аховы здароўя Беларусі назвалі сімптомы каранавіруса ў дзяцей. Найбольш частыя з іх - ліхаманка і кашаль, з іншых - могуць назірацца міялгія, рынарэя, галаўны боль, млоснасць і (або) ваніты.
У Міністэрстве аховы здароўя расказалі, што ў большасці дзяцей інфекцыя COVID-19 працякае бессімптомна або ў лёгкай або сярэднецяжкай форме і заканчваецца акрыяннем цягам аднаго-двух тыдняў. Тым не менш, магчымае таксама і цяжкае цячэнне інфекцыі.
Найбольш частыя сімптомы каранавіруса ў дзяцей - ліхаманка і кашаль, з іншых - могуць назірацца міалгія - цягліцавы боль, рынарэя - выдзяленні з носа, галаўны боль, млоснасць і (або) ваніты, болі ў жываце, дыярэя, страта нюху або смаку, дыхавіца.
У дзяцей часцей рэгіструюцца страўнікава-кішачныя сімптомы, кан'юктывіт, ларынгіт і фебрыльныя курчы. Страўнікава-кішачныя сімптомы могуць выяўляцца без рэспіратарных сімптомаў. Магчымыя неспецыфічныя скурныя праявы.
Цяжар цячэння інфекцыі COVID-19 у дзяцей залежыць ад узросту і наяўнасці фактараў рызыкі:
- Для дзяцей ва ўзросце да 9 гадоў характэрны больш лёгкія клінічныя праявы, рэдка рэгіструюцца дыхавіца і страта нюху ці смаку;
- у дзяцей 10 гадоў і старэйшых праявы могуць быць больш выяўленымі і працяглымі;
- у дзяцей першага года жыцця звычайна назіраецца толькі павышэнне тэмпературы з лёгкімі рэспіраторнымі сімптомамі, як пры іншых вострых рэспіраторных вірусных інфекцыях, у тым ліку грып, а таксама з агульнымі праявамі, такімі як млявасць і адмова ад ежы.
У Беларусі прышчэпку ад каранавіруса можна зрабіць дзецям з 12 гадоў.