18 лiстапада 2024, панядзелак, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстралія дазволіла ўезд у краіну прышчэпленым «Спадарожнікам V»

5
Аўстралія дазволіла ўезд у краіну прышчэпленым «Спадарожнікам V»

На аднакампанентную вакцыну пастанова не распаўсюджваецца.

Улады Аўстраліі дазволілі ўезд у краіну прышчэпленым расейскай вакцынай супраць COVID-19 "Спадарожнік V". Пра гэта паведамляе прэс-служба аўстралійскай Управы тэрапеўтычных тавараў (TGA). На аднакампанентную вакцыну "Спадарожнік Лайт" пастанова не распаўсюджваецца, паведамляе "Радыё Свабода".

Прызнанне расейскай вакцыны "Спадарожнік V" пашырыць магчымасці для вяртання замежных студэнтаў, паездак кваліфікаваных і некваліфікаваных рабочых у Аўстралію, бізнэсоўцаў і прадстаўнікоў спорту, заявілі ўлады краіны.

Рэгулятар паведаміў, што нядаўна атрымаў дадатковую інфармацыю эфектыўнасці расейскага прэпарата. "Звесткі сведчаць, што дзве дозы "Спадарожніка V" (Інстытут Гамалеі) паказалі сярэднюю эфектыўнасць супраць сімптаматычнай інфекцыі 89% і супраць шпіталізацыі або смерці 98–100%", — гаворыцца ў паведамленні TGA.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках