Названы прыкметны на скуры сімптом Амікрона
1- 15.01.2022, 14:22
- 24,114
Яго ўжо ахрысцілі «чацвёртай ключавой прыкметай» новага штаму COVID-19.
Журналісты брытанскай газеты Daily Express прааналізавалі звесткі прыкладання ZOE COVID Study і назвалі сімптом амікрон-штаму каранавіруснай інфекцыі, які заўважны на скуры, паведамляе cursorinfo.co.il.
Медыкі і навукоўцы прыйшлі да высновы, што з'яўленне сыпу можна ўважаць за адну з прыкмет.
Адзначаецца, што шэраг пацыентаў скардзіліся на рознага кшталту пачырваненні, прычым адных з іх пры гэтым непакоіў сверб, у той час як у іншых адзначаліся толькі пачырваненні, без каросты ці балючых адчуванняў.
Таксама ўдакладняецца, што сып можа ўзнікнуць на пачатковай стадыі хваробы і замацавацца на доўгі час.
У дадатку гэты сімптом ужо ахрысцілі «чацвёртай ключавой прыкметай» амікрон-штаму COVID-19.
Астатнімі трыма з'яўляюцца закладзенасць носа, сухі кашаль і балючыя адчуванні ў паясніцы.