У менскім хакейным «Дынама» зафіксаваная ўспышка каранавіруса
3- 11.01.2022, 17:17
- 4,870
Клуб папрасіў КХЛ аб пераносе матчаў.
Як стала вядома Sport24, чарговай камандай з эпідэміяй каранавіруса стала менскае «Дынама». У беларускім клубе блізу 2/3 складу адчуваюць сімптомы захворвання, кіраўніцтва ў гэты момант чакае вынікі ПЛР-тэстаў.
«Дынама» ўжо папрасіла КХЛ аб пераносе гульняў з «Поўначсталлю» (17 студзеня), «Віцязем» (19 студзеня), «Сочы» (21 студзеня) і рыжскім «Дынама» (23 студзеня).
Раней КХЛ касавала матчы «Аўтамабіліста», «Салавата Юлаева», ЦСКА, рыжскага «Дынама» і «Тарпеда».