26 красавiка 2024, Пятніца, 20:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Магнітныя буры ў жніўні будуць моцнымі і працяглымі

Навукоўцы: Магнітныя буры ў жніўні будуць моцнымі і працяглымі

Калі іх чакаць?

У жніўні чакаюцца працяглыя магнітныя буры, якія адчуюць на сабе метэазалежныя беларусы, піша «Апостроф».

Спецыялісты, прааналізаваўшы сонечную актыўнасць, папярэдзілі пра тры магутныя выбліскі на Сонцы ў жніўні 2021 года.

2-3 жніўня - сярэдняй інтэнсіўнасці магнітная бура. Метэазалежныя беларусы будуць адчуваць праблемы са сном, павышаную раздражняльнасць, у неспрыяльныя дні можа пагоршыцца стан у схільных да скокаў ціску людзей.

16-17 жніўня - чакаецца магутная магнітная бура. Названы перыяд небяспечны для гіпертонікаў і для людзей, у якіх ёсць праблемы з сэрцам.

18-20 жніўня - сярэдняй ступені сонечная актыўнасць. Магчымыя галаўны боль, перапады ціску і праблемы са сном.

У дні падвышанай сонечнай актыўнасці медыкі рэкамендуюць адмовіцца ад шкоднай і тлустай ежы, алкаголю, курэння і піць як мага радзей каву. Важна сачыць за рацыёнам харчавання і графікам сну.

Спецыялісты таксама раяць больш часу праводзіць на свежым паветры, рабіць зарадку, але фізічныя і эмацыйныя нагрузкі шкодныя для здароўя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках