27 красавiка 2024, Субота, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кыргызстан закупіць у Турцыі беспілотнікі для аховы паўднёвай мяжы

14
Кыргызстан закупіць у Турцыі беспілотнікі для аховы паўднёвай мяжы

Расеі гэта ўжо не падабаецца.

Улады Кыргызстана плануюць закупіць у Турцыі ўдарныя беспілотнікі Bayraktar ТB2 («Байрактар»). Яны будуць накіраваныя на ахову паўднёвых межаў рэспублікі, напрыклад, у Баткенскай вобласці, паведамляе ў чацвер, 28 кастрычніка, «Інтэрфакс» са спасылкай на неназваную крыніцу ў сілавых структурах Кыргызстана.

Як адзначыў субяседнік агенцтва, беспілотнікі турэцкай вытворчасці паступяць на ўзбраенне памежнай службы Дзяржкамітэта нацыянальнай бяспекі рэспублікі.

Дэпутат Жагорку Кенеша заявіў аб рэфармаванні войска

Між тым дэпутат кыргызстанскага парламента Мірлан Жэенчароеў у інтэрв'ю «Інтэрфаксу» нагадаў, што ў апошнія гады Бішкек прыкладае намаганні для рэфармавання абароннай сферы, каб стварыць сучаснае і мабільнае войска. Кыргызстан «як суверэнная дзяржава вядзе незалежную палітыку па ўмацаванні сваёй абараназдольнасці, абароне дзяржаўнай мяжы і нацыянальных інтарэсаў, і на гэта накіраванае набыццё тэхнікі», указаў Жаенчароеў.

Адначасова ён запэўніў, што Кыргызстан мае намер і ў далейшым «прытрымлівацца міжнародных пагадненняў у рамках АДКБ і ЕАЭС», а ва ўмацаванні яго абараназдольнасці зацікаўлены і суседнія дзяржавы, у першую чаргу Расея.

Генерал РФ у адстаўцы выказаў здагадку пра пагаршэнне стасункаў з Бішкекам

У сваю чаргу ў Расеі заявілі аб магчымым пагаршэнні стасункаў з Бішкекам, калі той закупіць турэцкія беспілотнікі. «Калі гэта робіцца ў абыход Расеі, то гэта - парушэнне ўсіх існых дамоўленасцей у рамках АДКБ», - заявіў былы начальнік міжнародна-дамоўнай управы Мінабароны РФ генерал-лейтэнант у адстаўцы Яўген Бужынскі.

Ён указаў, што ўлады Кыргызстана павінны ўзгадняць з Масквой «такія закупы», і выказаў меркаванне, што гэта, хутчэй за ўсё, і было зроблена. «Навошта Кіргізіі рызыкаваць стасункамі з Расеяй, з улікам і працоўнай міграцыі, і паставак расейскай вайсковай тэхнікі, як правіла, бязвыплатных або ў крэдыт, або мінімальным коштам», - заявіў Бужынскі.

Кыргызстан можа стаць першай дзяржавай - чальцом арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), якая закупіла турэцкія беспілотнікі. У гэтай краіне размешчаная расейская авіябаза «Кант». Напярэдадні турэцкая кампанія Baykar заявіла аб пашырэнні геаграфіі экспарту Bayraktar ТB2, паведаміўшы аб укладанні кантракта яшчэ з адной краінай. З якой менавіта, кампанія не назвала.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках