9 траўня 2024, Чацвер, 20:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Туск: Расейская ракета ўпала за 15 км ад польскай мяжы

10
Дональд Туск: Расейская ракета ўпала за 15 км ад польскай мяжы

Прэм'ер-міністр Польшчы паведаміў падрабязнасці.

Адна з ракет, якімі сёння атакавала РФ, упала на ўкраінскай тэрыторыі за 15 км ад мяжы з Польшчай.

Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністра Польшчы Дональд Туск у Twitter.

Туск напісаў, што ў Львоўскай вобласці сёння ўначы «ўпалі дзясяткі бомбаў і ракет». Са слоў прэм'ера, адна з расейскіх ракет упала за 15 км ад польскай мяжы.

Нагадаем, гэтай ноччу Расея масава атакавала Украіну, выпусціўшы 34 ракеты розных тыпаў (прынамсі, аэрабалістычныя «Кінжалы»).

Пры гэтым Польшча за ноч двойчы паднімала ў паветра авіяцыю праз расейскі напад.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках