26 красавiка 2024, Пятніца, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Zimbabwe Mail: зімбабвійцы абвінавачваюць рэжым Лукашэнкі ў нізкіх пенсіях

6
Zimbabwe Mail: зімбабвійцы абвінавачваюць рэжым Лукашэнкі ў нізкіх пенсіях

У краіне анансавалі пратэсты супраць прысутнасці ў Зімбабвэ беларускага рэжыму.

Апазіцыя Зімбабвэ хоча вывесці людзей на пратэсты супраць дзейнасці ў краіне рэжыму Лукашэнкі ды Кітая, піша Zimbabwe Mail.

Іх лічаць вінаватымі ў нізкіх пенсіях насельніцтва паўднёваафрыканскай краіны. На думку апазіцыі, прэзідэнт Эмэрсан Мнангагва ў інтарэсах рэжыму Лукашэнкі і Кітая згортвае зямельную рэформу.

Актывістка зімбабвійскай афрыканскай нацыянальнай уніі Сібэт Мусэнгезі звярнулася ў Вярхоўны суд Зімбабвэ з аспрэчваннем узыходжання Мнангагвы на пасаду прэзідэнта пасля дзяржаўнага перавароту ў 2017 годзе, у выніку чаго быў зрынуты Робэрт Мугабэ. Паводле інфармацыі дасведчаных асоб, пазоў стаў часткай шматбаковай барацьбы партыі, што сімпатызуе Чывэнге, які выступае супраць Мнангагвы праз нявыкананыя абяцанняў, што ўзыходзяць да перавароту.

План апазіцыі ўключае пратэсты Асацыяцыі ветэранаў нацыянальнай вызваленчай вайны Зімбабвэ, якія пачнуцца на гэтым тыдні. Яны супадуць з асноўнымі акцыямі зімбабвійскай нацыянальнай уніі, сярод якіх запланаваныя канферэнцыя і кампанія для скасавання санкцый супраць краіны.

Адзін з лідэраў Асацыяцыі ветэранаў вайны Амос Сігаўк заявіў, што акцыі пратэсту будуць праведзеныя ў сталіцы Харарэ.

«Беларусы і кітайцы перамагаюць, і гэта падобна да таго, што мы касуем праграму зямельнай рэформы і выплачваем кампенсацыі белым фермерам, калі іншыя атрымліваюць рэпарацыі», - заявіў ён.

«Я думаю, што гэта людзі, якія, як мы чулі, атачалі (былога) прэзідэнта і ўсё яшчэ знаходзяцца тут з намі. Гэта праблемы, якія мы абвяшчаем», - дадаў ён.

Ключавым бізнэсоўцам, які адказваеь за стасункі нашай краіны з Зімбабвэ, называюць Аляксандра Зінгмана. Ён таксама з'яўляецца ганаровым консулам Зімбабвэ ў Беларусі. У сакавіку гэтага года Зінгман апынуўся ў цэнтры скандалу. Яго затрымалі ў аэрапорце Лумумбашы, аднаго з найбуйнейшых гарадоў Дэмакратычнай рэспублікі Конга, а праз два тыдні вызвалілі.

Зінгман шчыльна звязаны з Віктарам Шэйманам, экс-кіраўніком кіраўніка спраў Лукашэнкі, якому той даручыў апекавацца над экспартам у Афрыку. Зінгман удзельнічаў у сустрэчах Шэймана падчас ягоных візітаў у Зімбабвэ і таксама быў прысутны пры візітах дэлегацый і прэзідэнта Зімбабвэ Эмэрсана Мгангагвы ў Менск.

Згодна з Pandora Papers, Сяргей Шэйман, сын Віктара Шэймана, і Аляксандр Зінгман былі бенефіцыярамі бізнэсу здабычы золата ў Зімбабвэ. Гаворка ідзе сярод іншага аб супольным беларуска-зімбавійскім прадпрыемстве Zim Goldfields Pvt Ltd. Кампанія далей дзейнічае ў Зімбабвэ.

Аб удзеле беларускіх кампаній у золатаздабычы ў Зімбабвэ мясцовыя СМІ паведамлялі і раней. Так, у лістападзе 2020 года адбыўся трагічны выпадак у Premier Estate ля Мутасы, правінцыя Манікалэнд. Паводле звестак улад было знойдзеныя 2 целы, а яшчэ 10 нелегальных гарнякоў маглі быць жыўцом пахаваныя на радовішчы Premier, якое належыць прыватнай кампаніі Zimgold Fields з рэгіёну Мутасы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках