27 лiстапада 2021, Субота, 8:54
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Відавочцы: Напаўголых мігрантаў у цяжкім стане павезлі з Пружанаў да польскай мяжы

51
Відавочцы: Напаўголых мігрантаў у цяжкім стане павезлі з Пружанаў да польскай мяжы
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Рэжым рыхтуе чарговую правакацыю?

У Пружанах убачылі мігрантаў, якіх у цяжкім стане вывелі з РАУС і павезлі бліжэй да польскай мяжы - у Гародню.

Пра гэта тэлеграм-каналу «Беларусь за Мкадам» распавялі відавочцы:

«Я адразу не зразумела, хто гэта... Затым да мяне дайшло: дык гэта ж чарговая група ўцекачоў у Еўразвяз, з выгляду - кенійцы!

Але мяне ўзрушыла іншае! Іх вонкавы выгляд: усе яны былі змардаваныя, лёгка апранутыя, брудныя, адзенне падранае. Шмат у каго на нагах, замест цёплага абутку, лёгкія сланцы на босых нагах. Адзін з уцекачоў быў хворы і ледзь ішоў, цяжка перастаўляючы хворыя ногі ў сланцах, якія былі на два памеры меншыя. Ногі... Мне падалося, што яны ў яго адмарожаныя.

Яны гужам моўчкі выйшлі з дзвярэй і сталі спускацца да міліцэйскага аўто, якое стаяла на стаянцы. Высветліла адно: іх павезлі ў Гародню! Натуральна, для чарговага нелегальнага пераходу праз польскую мяжу».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».