У ЗША апублікавалі яшчэ адзін план Трампа
23- 23.01.2021, 21:15
- 22,407
Экс-прэзідэнт Амэрыкі планаваў застацца пры ўладзе з дапамогаю Міністэрства юстыцыі.
Яшчэ да інаўгурацыі прэзідэнта ЗША Джозэфа Байдэна 45-ы кіраўнік дзяржавы Дональд Трамп хацеў захаваць прэзідэнцкую пасаду пры дапамозе "сваіх людзей" у апараце. Ён планаваў адхіліць дзейнага выканаўцу абавязкаў генеральнага пракурора, прызначыўшы на гэтае месца чыноўніка з Міністэрства юстыцыі, які дапамог бы яму скасаваць вынікі выбараў, піша NYT (пераклад - liga.net).
План меў быць рэалізаваны на пачатку студзеня 2021 года. Выканаўцу абавязкаў генеральнага пракурора Джэфры Розэна планавалася замяніць на Джэфры Кларка, які ўзначальваў у той час адзін з дэпартаментаў Міністэрства юстыцыі.
Гэта прызначэнне мела даць Трампу магчымасць выкарыстоўваць паўнамоцтвы міністэрства для скасавання вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у штаце Джорджыі.
Аднак у працэсе зацвярджэння плана дзеянняў супрацоўнікі дэпартамента Кларка аднадушна заявілі, што сыдуць у адстаўку, калі той пакіне сваю пасаду. У выніку Трамп наважыў адмовіцца ад гэтай ідэі, бо розгалас вакол масавага звальнення чыноўнікаў аднаго дэпартамента мог б прывабіць непатрэбную ўвагу да ягоных далейшых маніпуляцый.
Пры гэтым Трамп усё адно безупынна паўтараў, што не разумее, чаму Міністэрства юстыцыі "недастаткова змагаецца за яго і не знаходзіць довадаў, якія пацвярджаюць тэорыю змовы падчас выбараў". Былы кіраўнік ЗША не пакідаў спробы ўзяць пад кантроль міністэрства юстыцыі, але ў выніку планы былі перапыненыя штурмам Капітолія 6 студзеня.
17 студзеня ўдзельнікі штурму Капітолія заявілі, што да гэтага іх падбухторваў сам Трамп.