28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На знак пратэсту сышла памочніца Дзмітрыя Лукашэнкі

28
На знак пратэсту сышла памочніца Дзмітрыя Лукашэнкі
КСЕНІЯ ВАЛАХАНОВІЧ

Яна актыўна асуджае гвалт пасля выбараў.

Ксенія Валахановіч (Голуб) да нядаўняга часу была памочніцай Дзмітрыя Лукашэнкі, кіраўніка спартыўнага клуба дыктатара. Як стала вядома, яна больш не працуе на гэтай пасадзе, піша tut.by.

Што Ксенія - больш не памочніца Дзмітрыя Лукашэнкі, журналісты пацвердзілі ў спортклубе.

- Яна тут не працуе, - сказалі на стацыянарным тэлефоне спортклуба і параілі звязвацца з ужо былой памочніцай праз ейны асабісты нумар.

Сама Ксенія гаварыць на гэтую тэму адмаўляецца. «Я не даю каментароў з гэтай нагоды», - коратка адказала яна.

Калі яна сышла са сваёй пасады, на якой прапрацавала не адзін год, а таксама з якой прычыны - невядома.

Мяркуючы з яе адкрытай старонкі ў Facebook, пасля 9 жніўня Ксенія актыўна асуджае гвалт у краіне пасля выбараў. Вядома, што на адной з мірных пратэстных акцый быў жорстка затрыманы ейны 66-гадовы бацька. Ксенія - вядомая дзіцячая паэтэса - на сваёй старонцы пасля выбараў апублікавала таксама некалькі вершаў на тэму сітуацыі ў Беларусі.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках