Няўзораў: Пуцін забяспечыў Расею бядой і смерцю на некалькі пакаленняў наперад
8- 28.04.2024, 17:43
- 16,760
Крым, Данецк, Марыюпаль, Бахмут заўсёды будуць крывавай і падпаленай ранай.
– Пуцін забяспечыў Расею бядой і смерцю на некалькі пакаленняў наперад, – піша Аляксандр Няўзораў.
Ніякіх «новых рэгіёнаў РФ» ніколі не прызнаюць ні свет, ні Украіна. Дэкларацыі Расеі наконт нарабаваных тэрыторый нікім не будуць узятыя да ўвагі.
Крым, Данецк, Марыюпаль, Бахмут – заўсёды будуць крывавай і падпаленай ранай.
Ніякага іншага статусу, акрамя як «акупаваных», у іх ніколі не будзе. Вайна за іх будзе, прынамсі, вечнай.
Нават калі NATO паўнавартасна не ўступіць у вайну, то надыдзе хвіліна, калі разадраная смутай і распадам РФ ужо не зможа трымаць заваленыя трупамі «лініі Суравікіна».
А на Данбасе ўжо асталююцца і прыжывуцца людзі, якія сёння мелі глупства паверыць пуцінскай балбатні.
Лёс іх, без сумневу, будзе жахлівым.