13 траўня 2024, панядзелак, 0:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Італія перадала Украіне крылатыя ракеты

6
Італія перадала Украіне крылатыя ракеты

Пра гэта паведаміў міністр абароны Вялікай Брытаніі.

Міністр абароны Вялікай Брытаніі Грант Шапс у інтэрв'ю The Times расказаў, што Італія перадала Украіне крылатыя ракеты. Раней пра гэта афіцыйна не паведамлялася.

«Storm Shadow – незвычайная зброя. Вялікая Брытанія, Францыя і Італія перадаюць гэтую зброю для выкарыстання, сярод іншага, у Крыме. Гэтая зброя зробіць вельмі істотны ўплыў», – сказаў ён на заводзе MBDA у Вялікай Брытаніі, дзе збіраюць і мадэрнізуюць брытанскія ракеты Storm Shadow.

Італія набывае Storm Shadow з канца 1990-х гадоў, паказвае Defense Blog, і, паводле неафіцыйнай інфармацыі, за гэты час набыла блізу дзвюх сотняў адзінак.

У інтэрв'ю The Times Шаппс сказаў, што Нямеччына, на ягоную думку, таксама павінна перадаць Украіне крылатыя ракеты.

«Францыя, Вялікая Брытанія і Італія прадэманстравалі, што Taurus, Storm Shadow або SCALP маюць поўную эфектыўнасць. Іх колькасць абмежаваная, а ў Нямеччыне іх вельмі шмат. Таму так, без сумневу, іх трэба даць. Яны зрабілі б прыкметны ўнёсак», – сказаў міністр.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках